Літва накіравала ноту Беларусі з патрабаваннем спыніць эксплуатацыю БелАЭС


Міністэрства замежных справаў Літвы накіравала Міністэрству замежных справаў Беларусі ноту. У дакуменце Вільня патрабуе ад Менску не эксплуатаваць другога энергаблоку, паколькі ядравая бяспека, экалагічныя стандарты і патрабаванні не выконваюцца.

БелАЭС. Крыніца: Minenergo_by / Telegram

Літва лічыць непрымальным падыход Беларусі да гарантавання ядравай бяспекі. У сувязі з гэтым МЗС гэтай краіны накіравала ў МЗС Беларусі ноту з заклікам не ўключаць у энергасетку другога энергаблоку БелАЭС.

У ноце літоўскі бок звяртае ўвагу на тое, што падчас будаўніцтва другога энергаблоку ўзнікалі праблемы ядравай бяспекі, не выконваюцца экалагічныя стандарты і патрабаванні.

Літва таксама нагадвае, што «Беларусь не выканала рэкамендацыі экспертаў Еўрапейскай групы рэгулятараў ядравай бяспекі (ENSREG), не вырашае ўзнятых Літвой пытанняў, якія датычаць сейсмічных аспектаў, размяшчэння ў Беларусі сховішчаў і пахаванняў радыеактыўных адкідаў і выкарыстанага ядравага паліва, магчымых экалагічных праблемаў, звязаных з выкарыстаннем водаў ракі Вяллі для ахаладжэння рэактараў Беларускай АЭС».

У сувязі з пералічаным Літва патрабуе прыпыніць эксплуатацыю БелАЭС, пакуль не будуць ліквідаваныя ўсе праблемы ядравай бяспекі, выяўленыя падчас міжнародных місіяў і экспертызаў.

Hавiны
Другі энергаблок Беларускай АЭС выведзены на 100% магутнасці для выпрабаванняў
2023.07.12 22:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў