Не менш за 22 асобы сталі ахвярамі страляніны ў ЗША. Падазраванага яшчэ не затрымалі


У выніку страляніны ў горадзе Льюістан у штаце Мэйн загінулі не менш за 22 асобы, паведамляе CNN. Забойцу яшчэ не затрымалі. Падазраваны – інструктар у агнястрэльнай зброі, ён праходзіў адпаведнае навучанне на вайсковай базе. Мужчына ўчыніў масавае забойства ў клубе боўлінгу і бары.

Падазраваны ў масавым забойстве ў штаце Мэйн, ЗША. 25 кастрычніка 2023 года.
Фота: Androscoggin County Sheriff’s Office / Facebook

«Мы заклікаем усе прадпрыемствы зачыніцца, пакуль трывае расследаванне, а жыхарам заставацца ўдома», – гаворыцца ў паведамленні мясцовай паліцыі. Падазраваны, 40-гадовы Робэрт Кард, усё яшчэ на волі.

Ён адкрыў страляніну ў клубе боўлінгу і бары ў Льюістане – другім паводле велічыні горадзе штату Мэйн. Агенцтва «The Associated Press» піша, што «горад ахапіў хаос».

Кард – інструктар стральбы, ён праходзіў адпаведнае навучанне на вайсковай базе, ён таксама рэзервіст арміі ЗША. Ягоныя матывы пакуль не высветленыя.

Паводле непацверджаных звестак агенцтва, сёлета ўлетку мужчына два тыдні прабыў у псіхіятрычнай лякарні, аднак невядома, з якой нагоды.

У выніку страляніны загінулі не менш за 22 асобы, пацярпелых – 50. У горадзе трывае маштабная паліцэйская аперацыя.

Hавiны
Страляніна ў Бангкоку: загінулі тры чалавекі, затрыманы 14-гадовы падлетак
2023.10.03 17:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў