У Віцебску затрымалі мужчыну, які нібыта збіраўся ваяваць за Украіну


Сілавікі з Віцебску паведамілі пра затрыманне «тэрарыста». Яму пагражае да 7 гадоў зняволення.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Затрыманы – мясцовы жыхар, які нібыта «прайшоў падрыхтоўку з мэтай удзелу ў баявых дзеяннях на баку Украіны ў шэрагах тэрарыстычных і экстрэмісцкіх фармаванняў». На відэа мужчына зняты на фоне дзвярэй у кайданках за спінай.

Раней за ім ужо сачылі сілавікі як за «прыхільнікам ультраправых поглядаў», гаворыцца ў паведамленні.

У Беларусі караюць за любыя праявы падтрымання Украіны. Паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», на сярэдзіну кастрычніка 2023 года за выказванне антываеннай пазіцыі затрымлівалі не менш за 1630 чалавек. З іх 79 асобаў асуджаныя ў крымінальных справах на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.

Hавiны
«Арганізацыя акту тэрарызму» ды іншае. Следчы камітэт скончыў расследаваць справу ў дачыненні «BYPOL»
2023.11.13 13:37

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў