Даследаванне: толькі траціна беларусаў адчула рост даходаў за апошнія паўгода


BEROC у межах маніторынгу эканомікі Беларусі прадставіў даследаванне «Хатнія гаспадаркі. Восень 2023», піша belmarket.by

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Яго асноўныя высновы:

  • Аднаўленне індэксу спажывецкай упэўненасці прыпынілася
  • Горш за ўсё рэспандэнты ацэньваюць бягучы стан краіны: 39 % лічаць, што эканамічная сітуацыя пагоршылася
  • Доля людзей, якія ў кастрычніку 2023 года паведамілі аб зніжэнні сваіх даходаў за апошні месяц, дасягнула чарговага мінімуму і склала 30,7 %.

І толькі 34 % беларусаў адчулі, што іхныя прыбыткі выраслі за апошнія паўгода, паводле звестак апытання хатніх гаспадарак.

Таксама на рынку працы Беларусі стала актуальнай праблема дэфіцыту кадраў.

«43 % рэспандэнтаў адзначылі, што ў сферы, дзе яны працуюць, адчуваецца недахоп кадраў. З іх 70 % лічаць, што недахоп кадраў утварыўся з-за нізкіх заробкаў», – пішуць спецыялісты BEROC.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў