У Алматы 4 сакавіка аб 11:22 мясцовага часу (7:22 паводле Менску) адбыўся землятрус магнітудаю 5,3. Ён стаўся адным з найбольш магутных у гэтым годзе.
Эпіцэнтр землятрусу быў за 31 кіламетр на поўдзень ад Алматы на глыбіні 10 кіламетраў.
Паводле аператыўнай інфармацыі, у Алматынскай вобласці штуршкі дасягнулі 5 балаў, у Жэтысускай (Талдыкарган) – 2 балаў.
Людзі павыходзілі з вышынных дамоў у чаканні інструкцыяў ад уладаў пра далейшыя дзеянні. Бацькоў папрасілі забраць дзяцей з дзіцячых садкоў і школаў.
Звестак пра пацярпелых няма, як паведамілі ў Дэпартаменце надзвычайных сітуацыяў Алматы.
На гэты момант збіраецца інфармацыя пра наступствы.
Гэта ўжо не першы землятрус у рэгіёне. З пачатку года тут адбыліся ўжо 3 землятрусы магнітудаю паміж 4 і 5, 12 – магнітудай ад 3 да 4 і яшчэ 13 з магнітудаю меншаю за 3.
Раман Шавель belsat.eu