Надзея Саўчанка застаецца пад вартай на наступныя паўгода


Сёння аднавіўся разгляд ейнай справы ў Данецкім гарадскім судзе Растоўскай вобласці.

Адвакат Саўчанкі прасіў вызваліць яе з СІЗА пад гарантыі консула Украіны ці змяніць арышт на любую іншую меру, не звязаную з пазбаўленнем волі. Аднак дзяржабвінавачанне хадайнічала пра падаўжэнне арышту.

Марк Фэйгін паведаміў пра вынікі паседжання ў Twitter.

Украінскую лётчыцу арыштавалі ў ліпені 2014 года. З улікам новага вердыкту тэрмін яе заключэння ў расейскай турме перавысіць 1,5 года.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў