Начны куцёж на € 250 000. Футбалісты расейскай зборнай адпачылі ў Монтэ-Карла

video

Гульцы зборнай Расеі Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў падчас адпачынку, зладзілі пышную вечарыну з морам шампанскага і кальянаў.

У папулярным начным клубе «Twiga» (уваход у гэты клуб каштуе € 1000) футбалісты замовілі шампанскае «Арман дэ Брыньяк», якое каштуе каля € 500 за адну бутэльку. Паводле відавочцаў вечарынкі, шчодрыя расейцы набылі для гасцей клубу каля 500 бутэлек (агульны кошт каля € 250 000), паведамляе life.ru. Футбалісты частавалі гасцей клубу пад музыку расейскага гімну.

Нагадаем, што пасля разгромнага матчу з Уэльсам расейская зборная з ганебным вынікам пакінула чэмпіянат Еўропы па футболе.

ЮВ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары