Вуліцы мястэчка Вангаратта на паўднеёвым усходзе Аўстраліі праз засуху засыпала пустазеллем Panicum effusum, якое называюць «валасатай панікай». Для мясцовых жыхароў гэта сапраўдная бяда: двары і тэрасы атакаваў сухі пух.
Кожны дзень гараджане вымушаныя марнаваць гадзіны на змаганне з валасатым пустазеллем. Расліна перашкаджае мясцовым жыхарам выходзіць з дамоў, бо разрастаецца вельмі хутка і часам дасягае дахаў.
Panicum effusum таксічнае, але жыхароў катуе высахлая трава, якая страціла свае атрутныя ўласцівасці.
ДР, belsat.eu