МЗС пацвердзіла, што на літоўскай мяжы затрымалі беларусаў. Што з патронамі?


Беларускія СМІ паведамляюць пра затрыманні на беларуска-літоўскай мяжы начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Менску, у аўтамабілі якога знайшлі патроны.

У МЗС Беларусі пацвердзілі факт затрымання пры перасячэнні літоўска-беларускай мяжы беларускіх грамадзянаў, але адмовіліся каментаваць інфармацыю аб прычынах інцыдэнту.

«Мы пацвярджаем, што двое беларускіх грамадзян былі затрыманыя. У цяперашні час Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы займаецца высвятленнем усіх абставінаў затрымання», – паведамілі агенцтву «Интерфакс-Запад» у прэс-службе МЗС.

Між тым, беларускія СМІ перадаюць са спасылкаю на пракуратуру Літоўскай Рэспублікі, што 21 верасня на пункце пропуску Медзінінкай падчас праверкі легкавога аўтамабіля «Honda CR-V» з беларускімі нумарамі былі выяўленыя некалькі дзясяткаў патронаў калібра 9 мм Luger. Муж з жонкаю, а таксама іхны аўтамабіль затрыманыя. СМІ ўдакладняюць, што затрыманым аказаўся начальнік сталічнага ўпраўлення Следчага камітэта Дзмітрый Канаплянік, які з жонкаю па асабістых справах выязджаў у суседнюю краіну.

У Следчым камітэце каментаваць гэтую інфармацыю адмовіліся.

АК, паводле interfax.by

Стужка навінаў