Мінабароны пацвердзіла смерць жаўнера ў вайсковай частцы ў Бярозе


Памерлы Генадзь Сарокін

Пра смерць жаўнера Генадзя Сарокіна паведаміла суполка ў сацсетцы «Вконтакте».

У пабліку «Тыповы Барысаў» з’явілася паведамленне, у якім распавядалася, што Генадзь Сарокін памёр 2 верасня на баявым дзяжурстве.

«02.09.2017 у вайсковай частцы 48684 г. Бяроза, несучы баявое дзяжурства на ПВН (пост візуальнага назірання – заўв.), памёр салдат, Сарокін Генадзь, гэта мой родны брацік. У перыяд з 13:00-15:00… Менавіта столькі яны дзяжураць на дадзенай вышцы і мяняюць адзін аднаго… Паведамілі нам аб тым, што здарылася толькі ў 16:50, чаму так позна, я не ведаю…« – гаворыцца ў паведамленні», – адзначаецца ў паведамленні.

У прэс-службе Мінаабароны журналістам пацвердзілі факт смерці салдата.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сацыяльных сетак

Стужка навінаў