Мікалая Міхалькова, затрыманага па «справе патрыётаў», адпусцілі на свабоду


Мікалай Міхалькоў

Кіраўніка бабруйскага клубу «Патрыёт» Мікалая Міхалькова адпусцілі на свабоду.

«Белсат» звязаўся з сынам Міхалькова Янам, якога раней таксама арыштоўвалі па падазрэнні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, але пазней выпусцілі. Ад Яна стала вядома, што Міхалькова старэйшага вызвалілі з «Валадаркі» яшчэ ўчора.

«Бацька коратка патэлефанаваў мне ўчора днём і сказаў, што яго адпусцілі. Мы не бачыліся, тэлефон у яго сёння недасяжны. Спадзяюся, што ён патэлефануе мне сам, як толькі зможа, нумар ведае. А ўвогуле, усе каментары будуць, калі ўсё гэта скончыцца», – гаворыць Ян Міхалькоў.

«Я сама яго яшчэ не бачыла, ніхто не ведае, дзе ён. Мабільны ў СІЗА не аддалі, мабыць», – сказала былая жонка Мікалая Наталля.

Мікалай Міхалькоў быў затрыманы 24 сакавіка, і першапачаткова ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яму было афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Пасля быў пераведзены ў СІЗА-1 на Валадарскага. Варта дадаць, што Мікалай Міхалькоў з’яўляўся адным з трох фігурантаў справы, якім не было прад’яўлена дадатковае абвінавачванне, звязанае з незаконным узброеным фармаваннем.

Журналісты пра «справу патрыётаў»

Такім чынам, за кратамі застаюцца 17 фігурантаў справы, сярод якіх 16 асобаў, чые імёны звязваюць з дзейнасцю былой арганізацыі «Белы легіён», і актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч.

Глядзіце таксама:

НМ, КА, belsat.eu, паводле ПЦ «Вясна»

 

Глядзі таксама
Каментары