Пуцін: Не самая лепшая ноч у маім жыцці (онлайн)


Лідары краінаў «нармандскай чацвёркі» каментуюць вынікі менскага саміту.

Сайт прэзідэнта Расеі апублікаваў тэкст Дэкларацыі, якую прынялі лідары «нармандскай чацвёркі».

12:30 Лідары краінаў «нармандскай чацвёркі» пакінулі Палац Незалежнасці. Першым сыходзіў Уладзімір Пуцін, апошнім – Пятро Парашэнка.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

12:15 Перамовы скончыліся. Уладзімір Пуцін паведаміў, што падчас іх удалося дамовіцца аб спыненні агню з 15 лютага, а таксама аб адводзе цяжкага ўзбраення: ад сённяшняй лініі судотыку для ўкраінскіх войскаў і ад лініі, зафіксаванай Менскімі пагадненнямі 19 верасня, для ДНР і ЛНР.

12:00 Пуцін выйшаў да журналістаў і распавядае пра вынікі перамоваў. На думку расейскага прэзідэнта, складанасць перамоваў заключалася ў тым, што ўкраінскія ўлады не хочуць кантактаваць наўпрост з прадстаўнікамі ДНР і ЛНР.

Ангела Мэркель, Франсуа Алянд, Пятро Парашэнка і Уладзімір Пуцін вялі перамовы працягам 13 гадзінаў. МЗС Украіны: Расея спрабуе выгандляваць Дэбальцава для тэрарыстаў. Пра гэта напісаў у Twitter амбасадар па асаблівых даручэннях украінскага знешнепалітычнага ведамства Дмытро Кулеба.

10:50 Лідары ДНР і ЛНР адмовіліся падпісаць дакумент «нармандскай чацвёркі», – ТАСС.

10:35 Парашэнка заявіў пра непрымальныя ўмовы Пуціна, – «РІА Новости». «Пакуль добрых навінаў няма», – сказаў журналістам прэзідэнт Украіны.

10:20 Перамовы аднавіліся.

Па сцвярджэнні Ria.ru, падпісаны дакумент прадугледжвае пераміре з 14 лютага.

10:10 Перамовы скончыліся, інфармуе «РІА Новости».

10:00 Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, магчыма, раніцай правядуць у Менску сумесную прэс-канферэнцыю, паведамляе БелТА.

08:30 Чакаецца падпісанне дакументу лідарамі Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расеі, на 13-й ці 14-й гадзіне перамоваў. Выніковы дакумент саміту перададуць кантактнай групе (Украіна – Расея – АБСЕ), паведамляе «РІА Новости». Паводле агенцтва ТАСС, выніковая дэкларацыя ўключыць 12 ці 13 пунктаў.

01:40 Стала вядома, што магчыма, пасля заканчэння перамоў лідэры краінудзельніц выступяць толькі са сваімі заявамі. Сесіі пытанняў-адказаў не будзе.

00:45 Падпісанне пагаднення па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны магчыма ўжо заўтра. Пра гэта заявіў кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў, піша «РИА-Новости».

00:25 «Перамовы, магчыма, будуць да раніцы», – адзначыў намеснік кіраўніка расейскага МЗС Георгій Карасін, паведамляюць «РИА-Новости».

00:20 «Перамовы ідуць, лепш, чым супер», – заявіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, паведамляюць «РИА-Новости».

00:05 Перамовы лідараў краін «нармандскага чацвёркі» працягваюцца ў вузкім складзе, заявіў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў адзначыў, што перамовы «ідуць вельмі інтэнсіўна», паведамля rg.ru.

23:40 У выпадку дасягнення дамоўленасці аб увядзенні міратворчага кантынгенту ДНР зацікаўлена ў тым, каб міратворцамі на паўднёвым усходзе Украіны сталі прадстаўнікі Расеі альбо Беларусі, заявіў спікер Народнага савета самаабвешчанай рэспублікі Андрэй Пургінпаведамляе РИА-Новости.

23:15 «Казаць пра вынікі пакуль рана. Пазітыўныя зрухі ёсць, але ці будзе канчатковы вынік – пакажа час», – сказаў прадстаўнік самаабвешчанай ДНР Дзяніс Пушылін у эфіры тэлеканала «Расея-24».

22:55

Як доўга працягнуцца перамовы невядома, але лідары краінаў павінны падпісаць дэкларацыю аб неабходнасці выканання менскіх дамоўленасцяў, паведамляе «Интерфакс-Украина». Таксама магчыма, што пасля перамоваў яны выступяць з сумеснай заявай. 

22:50 Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас перамоваў выходзіў для тэлефоннай размовы з Генеральным штабам Узброеных сіл Украіны, паведаміла народны дэпутат ад Блока Пятра Парашэнкі Ірына Фрыз, піша interfax.by

22:42 Калі перамовы не прынясуць патрэбных вынікаў, Еўразвяз можа пашырыць санкцыі супраць Расеі, піша EUobserver.

22:13

Журналісты паразмаўлялі з Уладзімірам Макеям.  Міністр замежных спраў Беларусі паведаміў, што для дасягнення пазітыўнага выніку спатрэбіцца ўхваленне прынятага дакументу ўсімі ўдзельнікамі. Гэтым ён пацвердзіў факт, што на пасяджэнні кантактнай групы і сустрэчы ў фармаце «нармандскай чацвёркі» разглядаецца адзін і той жа дакумент.

Макей таксама паведаміў журналістам, што рашэнне пра правядзенне саміту ў Менску было прынятае ў нядзелю, але «дасвядчэнне дазволіла хутка падрыхтавацца».

22:08 Лідары «нармандскай чацвёркі» выйшлі да журналістаў, каб зрабіць фатаграфію. Пуцін не хаваў сваёй задаволенасці. Усміхаўся таксама Парашэнка. Палітыкі перайшлі ў іншую залю. Цяпер перамовы праходзяць за зачынеными дзвярыма ў пашыраным фармаце – да чацвёркі далучыліся дэлегацыі і главы МЗС.

[vc_single_image image=”15″ img_size=”large”]

19:55 Лідары самаабвешчаных ДНР і ЛНР Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі таксама прыехалі ў беларускую сталіцу, дзе праходзіць працяг сустрэчы кантактнай групы па Данбасе. Яны знаходзяццаў Менску, каб падпісаць дакумент па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны ў выпадку поспеху перамоваў лідараў «нармандскай чацвёркі», паведамляе korrespondent.net са спасылкай на крыніцу «Інтэрфаксу».

Кіраўнікі дзяржаваў так і не выйшлі да прэсы для сумеснага фотаздымка. Цырымонію фатаграфавання адмянілі. Далейшы парадак правядзення сустрэчы невядомы.  Паводле журналістаў, якія знаходзяцца ў Палацы незалежнасці, сказалі, што яны пакуль могуць быць свабодныя.

[vc_single_image image=”17″ img_size=”large”]

19:20 Перамовы ў фармаце чацверкі пачаліся.

Пуцін прыбыў у Палац незалежнасці апошнім. Яго прывітаў Александр Лукашэнка.

Журналіста тэлеканала «Россия» выдалілі з Палацу незалежнасці пасля таго, як той задаў Парашэнку пытанне, чаму ўкраінскія войскі бамбяць мірных жыхароў.

Канцлер Нямеччыны прымае ўдзел у менскім саміце «нармандскай чацвёркі».

Прыблізна а 18:40 пачалася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

19:00

Апошнім у Менск прыляцеў Пуцін.

Самалёт з нямецкімі канцлерам Ангелай Мэркель і міністрам замежных справаў Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам прыбыў у Менск. Пра гэта прыкладна а 18:15 беларускага часу паведамілі праз Twitter нямецкае МЗС.

11 лютага ў менскім Палацы Незалежнасці адбываецца саміт у «нармандскім фармаце». У яго рамках сустракаюцца лідары Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расеі.

Tut.by паінфармаваў са спасылкай на прэс-сакратарку кіраўніка Беларусі Наталлю Эйсмант пра тое, што Аляксандр Лукашэнка можа правесці двухбаковыя сустрэчы з удзельнікамі перамоваў. Але з кім канкрэтна, невядома.

Па інфармацыі БелТА мерапрыемства асвятляюць больш за 500 журналістаў.

НМ, ДР, belsat.eu

Стужка навінаў