Відавочца апублікаваў відэа здарэння на сваім youtube-канале. На ім бачна сталічнага кантралёра грамадскага транспарту, які б’ецца з мужчынам сталага веку ў раёне плошчы Перамогі. Бойка з «зайцам» адбылася 21 жніўня.
Паводле «Менсктранс», мужчына быў нападпітку і ехаў без білета. Пазней высветлілася, што ў безбілетніка няма дакументаў. На месца здарэння прыехалі міліцыянты і прынялі заявы ад абодвух удзельнікаў канфлікту.
Калі «заяц» не хоча плаціць штраф, то згодна Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністратыўных правапарушэннях кантралёр павінен скласці пратакол і выклікаць міліцыю.
Дэ-факта кантралёры маюць права «любымі сродкамі» і ўсімі даступнымі ім спосабамі затрымаць безбілетніка да прыезду міліцыі.
Калі праз дзеянні кантралёра пасажыру будзе нанесеная шкода, кантралёр будзе вызвалены ад адказнасці на падставе арт. 5.2 КаАП.
ЮВ, belsat.eu