Менскае «Дынама» шукае хлопчыка, які заплакаў падчас хакейнага матчу


Сталічны хакейны клуб шукае юнага заўзятара, які заплакаў падчас гульні «дынамаўцаў» супраць магнітагорскага «Металургу».

Клуб з Менску пасля двух перыядаў прайграваў з лікам 0:3, аднак змог пераламіць ход паядынку і перамог з лікам 5:3.

«Каманда – нішто без падтрымкі заўзятараў. І хай часам хакей прымушае нас плакаць, тым больш потым радасць ад перамогі!» – напісана на сайце ХК «Дынама» у навіне пра пошук хлопчыка.

Шчырыя эмоцыі заўзятара дапамаглі «зубрам» узяць верх над супернікам, адзначае клуб.

Пакуль ні хлопчык, ні ягоныя бацькі не адгукнуліся.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў