Менск ачоліў рэйтынг гарадоў для наведвання расейцамі на лістападаўскія святы


Згодна з парталам travel.ru, адпачынак у беларускай сталіцы абыйдзецца ў 40 еўра.

Партал для падарожнікаў Travel.ru склаў рэйтынг 50 еўрапейскіх гарадоў для наведвання на лістападаўскія святы.

Першае месца з бюджэтам 40 еўра заняў Менск.

«У беларускай сталіцы варта прагуляцца па праспекце Незалежнасці незалежнасці — архітэктурным шэдэўры, які вытрыманы ў адзіным «сталінскім» стылі, а таксама наведаць Верхні горад. Спадабаецца ў Менску і фанатам шопінгу. Усе беларускія тавары адрозніваюцца годнай якасці і нізкімі коштамі. Адсутнасць візы, блізкае размяшчэнне, ветлівая атмасфера робяць сталіцу Беларусі ўпэўненым лідарам рэйтынгу», – адзначае Travel.ru.

Далей за Менскам ідуць Санкт-Пецярбург і Бухарэст.

Эксперты вылічвалі бюджэт паездак па наступных крытэрах:

– пражыванне ў гатэлі 2-3 зоркі ў радыюсе пяці кіламетраў ад цэнтра горада;

– комплексны абед у недарагой кавярні;

– кошт агляднай экскурсіі па горадзе;

– транспартная мапа на адзін дзень для праезду ў грамадскім транспарце;

– цана квітка ў самы папулярны музей;

– праезд ад аэрапорта да цэнтра горада ў грамадскім транспарце.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў