Медык: Акцызы на моцны алкаголь у Беларусі трэба павышаць


Намеснік дырэктара па медычнай частцы Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя Сяргей Асіпчык кажа, што акцызы на моцны алкаголь трэба павышаць.

«На сённяшні момант актуальная змена акцызнай палітыкі ў плане зніжэння акцызаў на піва і павелічэння акцызаў на моцны алкаголь, крэпасцю больш за 40 градусаў», – адзначыў нарколаг.

Паводле яго, у асобных еўрапейскіх краінах, у прыватнасці ў Фінляндыі, суадносіны акцызаў на моцныя алкагольныя напоі і піва складае 1 да 16, у Беларусі – 1 да 1,3. Дадзенае суадносіны ў краіне неабходна павялічыць да ўзроўню 1 да 5, лічыць эксперт.

Мяккая акцызная палітыка ў дачыненні да піва і больш жорсткая ў дачыненні да моцнага алкаголю ў іншых дзяржавах прывяла да таго, што толькі 30% ад усяго абʼёму спажывання алкагольных напояў займае моцнае спіртное, а 70% – піва. Гэта размеркаванне забяспечвае напаўняльнасць бюджэту, але зніжае ўзровень спажывання моцных алкагольных напояў.

Сюжэт «Белсату» пра праблему алкагалізму ў нашай краіне

«Плануем выходзіць з прапановамі па невялікім павышэнню акцызаў штогод, умоўна кажучы, на 5%. Пры рэзкіх рухах ёсць негатыўныя наступствы. Так, у Францыі, калі рэзка павышалі акцыз больш чым на 30% за год, то зніжаліся паступлення ў бюджэт», – адзначыў Сяргей Асіпчык.

Праца ў гэтым напрамку вядзецца сумесна з Міністэрствам фінансаў, павышэння акцызаў, паводле спецыяліста, варта чакаць не раней, чым праз год.

Змена акцызнай палітыкі і абмежаванне даступнасці алкаголю – дзейсныя меры па прафілактыцы алкагалізму, якія спрыяюць змене культуры спажывання спіртных напояў, падкрэсліў намеснік дырэктара.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў