Юрый Чыж выйшаў з СІЗА КДБ


chyzh

Юрый Чыж

Некалькі крыніцаў паведамілі, што ў сераду Юрыю Чыжу змянілі меру стрыманню.

З сёлетняга сакавіка ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Як адзначылі ў размове з Tut.by некалькі крыніцаў, не звязаных адна з адной, у сераду бізнесоўцу змянілі меру стрымання.

«Выйшаў. Учора ўжо ў лазні парыўся», – распавёў суразмоўца, блізкі да атачэння Чыжа.

Паводле звестак іншай крыніцы, Юрый Чыж выпушчаны пад хатні арышт і ў яго ёсць шэсць месяцаў на вяртанне высунутых у ягоны бок прэтэнзіяў (па словах кіраўніка краіны, гэта $ 12-13 млн).

Паводле іншай крыніцы, бізнесовец адпушчаны пад падпіску пра нявыезд.

«Так, учора выйшаў. Чакаем на працу», – паведаміў ён.

Чытайце таксама >>> Пакуль Юрый Чыж за кратамі, на ягонай радзіме – заняпад

Пацвердзіць інфармацыю ў прэс-службе КДБ пра змену меры стрымання бізнесоўца не ўдалося.

11 верасня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «справа Чыжа» знаходзіцца на кантролі ў кіраўніка краіны.

Асноўны саўладальнік групы кампаніяў «Трайпл» Юрый Чыж быў затрыманы праваахоўнымі органамі 11 сакавіка. Разам з бізнесоўцам у СІЗА КДБ трапілі яшчэ 5 асобаў, падазраваных ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Паводле кіраўніка КДБ Валера Вакульчыка, сума стратаў па крымінальнай справе ў адносінах да бізнесоўца Юрыя Чыжа складае каля $ 12 млн.

23 жніўня на волю выйшаў і шматгадовы партнёр Чыжа па бізнесу Уладзімір Япрынцаў.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фотаздымак «Прессбол»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары