Марыя Шарый пра тур «Старога Ольсы» па ЗША: Нашыя амерыканскія фанаты збіраюцца ў Беларусь, бо іх так захапіла!

video

Пра спалучэнне краўдфандынгу і таленту Усевалад Сцебурака паразмаўляў з удзельніцай гурту «Стары Ольса» і аўтаркай праекту «Medieval classic rock» Марыяй Шарый.

За вашым турам сачыла ўся публіка. Як вы надумаліся выбрацца за мяжу?

Наш знайшла наша тур-мэнэджэрка. Паглядзела ў Youtube, пасля напісала нам ліст яна б хацела намі заняцца, і каб мы паехалі на гастролі ў ЗША.

То бок, спачатку быў якасны прадукт, які заўважылі?

Гэта была прапанова, якая вырасла з запыту і праглядаў відэа. Гэтаму паспрыяла тв-шоў, «Легенд лайф», дзе мы гралі на старадаўніх інструментах рок-класіку. Пасля гэтага ўсё закруцілася. Зацікавіліся амерыканцы. Прыходзіла шмат лістоў, дзе набыць альбом, дзе пачуць, калі вы прыедзеце ў ЗША.

Тады вы рызыкнулі прабівацца? Вы не чакалі прапановы грошы-квіткі, прыяжджайце?

Проста такія рэаліі, што ніхто не прыйдзе і не дасі табе грошы.

Тут мода на краўдфандынг.

Паступіла прапанова з адной амерыканскай кампаніі выдаць альбом. У нас склалася, што мы хацелі і ў ЗША, і выдаць альбом, але на ўсё ў нас не было грошай. Мы вырашылі, што калі ёсць запыт, то класна выдаць альбом усім светам. Праект, нягледзячы на тое, што скончаны, праца працягваецца. Да гэтага часу рассылаем падарункі.

Ці праўда, што вам дапамагалі не толькі і не столькі беларуса, а далёкія замежнікі?

60 % спонсараў – гэта жыхары ЗША. Ім спадабалася ідэя. Іх захапіла, што гэта знаёмыя мелодыя, сыграныя на незвычайных інструментах.

Не было складана Вам, як адзінай жанчыне ў гурце, прабіваць сцяну? Усе былі салідарныя і былі гатовыя дапамагаць?

Можа не сціпла, але я найбольш прасунутая, што да інтэрнэт-працэсаў у нашым гурце, і таму гэта ляжыць на мне. Ня раз мне даводзілася прабіваць сцяну сярод сваіх музыкаў, а потым дзейнічаць. Бо з некаторымі працэсамі астатнія незнаёмыя, даводзілася тлумачыць да самага простага.

А сам тур як прайшоў? Ці былі расчараванні?

Не было расчараванняў, бо гэта першая паездка. Гэта першыя ўражанні, самыя моцныя. Мы атрымалі вельмі вялікі досвед.

Мы выступілі ў дваццаці штатах. Было каля 50 канцэртаў. Я не магу дакладна падлічыць, мы паставілі свой рэкорд. Было складана, бо ў нас не было такіх вялікіх гастроляў. Нас прасілі вярнуцца і не разваліцца. Але паездка нас згуртавала.

А што наконт атмасферы, ці амерыканцы вас зразумелі?

Для іх гэта было ўнікальна, і жывы прыклад таго, што яны вывучаюць і чым займаюцца, што гурт рэальна прадстаўляе гістарычную музыку тых часоў на копіях старадаўніх інструментаў. Да нас падыходзілі і казалі, што мы першыя, хто на рэнесансных фестывалях гралі рэнесансную музыку. Ай лав іт соў мач!

На пачуцці публіка больш шчырая. Ёсць штаты, дзе людзі больш закрытыя, але пасля канцэрту яны ўсё роўна падыходзілі і казалі, што ім падабалася.

Нашыя амерыканскія фанаты збіраюцца ў Беларусь, бо іх так захапіла!

Колькі трэба гурту, каб выправіцца на гастролі за мяжу і запісаць альбом, глядзіце ў «Размове дня».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары