ЛДП заклікае легалізаваць бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоню»


Ліберальна-дэмакратычная партыя заклікае надаць бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня» статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Адпаведная заява з’явілася на сайце ЛДП пасля паседжання Вышэйшага савету і ЦК партыі з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных структураў, якое адбылося 13 чэрвеня.

У тэксце гаворыцца:

«У 1995 годзе адбыўся рэферэндум, на якім людзі выбралі афіцыйныя дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. І гэты выбар – закон для ўсіх. Разам з тым, у ЛДП упэўненыя, што прыйшоў час надаць бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня» статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў і дазволіць іх свабоднае выкарыстанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэты крок стане рэальным крокам для яшчэ большага яднання грамадзянаў нашай краіны і разумення таго, што нашая гісторыя не можа быць добрай ці дрэннай. Усё, што перажыла Беларусь: ад ВКЛ, БССР і да незалежнай Беларусі, павінна быць каштоўным для кожнага з нас».

У заяве адзначаецца, што сваю пазіцыю Ліберальна-дэмакратычная партыя будзе агучваць у тым ліку ў парламенце і ў сенаце. Таксама пункт аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу ды «Пагоні» статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўвойдзе ў праграму прэтэндэнта ў прэзідэнты ад ЛДП.

Перахапілі ініцыятыву «Маладога фронту»?

У канцы мінулага года актывісты «Маладога фронту» цягам месяцу сабралі 10 тысяч подпісаў за прызнанне нацыянальнага сцягу і «Пагоні» гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Подпісы перадалі ў Міністэрства культуры.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў