Крэмль купляе еўрапейскіх правых?


Аўстрыйскія правыя абвяргаюць фінансаванне Расеяй. Французскія ўжо атрымалі крэдыт, а нямецкія – пад падазрэннем.

«Мы заяўляе аб нашым нейтралітэце і аб тым, што не атрымоўвалі фінансавых ахвяраванняў ці крэдытаў», – такую заяву апублікаваў лідар ультраправай Аўстрыйскай Партыі Свабоды (АПС) Гайнц Крыстыян Штрахэ.

Заява была зроблена пасля таго, як аўстрыйскія левыя задалі пытанне аб незалежнасці АПС, пабачыўшы здымак на «Facebook» Штрахэ. Палітык змясціў выяву сябе і іншых кіраўнікоў партыі з канферэнцыі ў Маскве.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Удзел у канферэнцыі прымаў, напрыклад, міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў.

Крытыкуюць еўраінтэграцыю і падтрымліваюць Пуціна

Скандал у Аўстрыі ўзнік пасля таго, як таблоід «Bild» абвінаваціў нямецкіх еўраскептыкаў з партыі Альтэрнатыва для Нямеччыны ў атрыманні фінансаў з Крамля. Паводле выдання, Расея апошнім часам узялася за правыя партыі краінаў Еўразвязу, дзякуючы якім плануе пашырыць свой уплыў у Заходняй Еўропе.

Да шэрагу правых рухаў ЕЗ, што трапілі пад уздзеянне Расеі, можна назваць і французскі Нацыянальны фронт, які атрымаў 9 мільёнаў еўра ў крэдыт ад банка, звязанага з Крамлём. EUobserver указвае на «расейскі след» і ў вугорскай крайне правай партыі «Ёбік», ну і, вядома, у «Рускім саюзе Латвіі», які мае прадстаўнікоў у Еўрапарламенце.

Вышэйзгаданыя партыі і рухі акрамя пастаяннай крытыкі еўраінтэграцыі рэгулярна галасуюць у Еўрапейскім парламенце супраць рэзалюцый, што маюць стрымаць расейскую агрэсію. А таксама яны адсылалі сваіх назіральнікаў на «рэферэндумы» і «выбары», што ладзіліся ў сакавіку і лістападзе ў Крыму і на Данбасе.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў