КНДР выклікала сваіх амбасадараў у ключавых краінах на нараду ў Пхеньян


Ключавыя паўночнакарэйскія паслы з-за мяжы вяртаюцца ў Пхеньян, каб узяць удзел у сумесным паседжанні.

Пра гэта паўночнакарэйскаму агенцтву «Yonhap» распавялі крыніцы ва ўрадзе Паўночнай Карэі.

Удзел у сустрэчы бяруць амбасадары КНДР у Кітаі, ААН, Расеі, распавёў паўночнакарэйскі чыноўнік, пры гэтым ён не змог назваць агульную колькасць амбасадараў-удзельнікаў сустрэчы. Таксама, паводле крыніцаў, невядома, ці гэта планавая штогадовая нарада альбо экстраная сустрэча.

Крыніцы не выключылі, што выклік амбасадараў ў ключавых краінах можа быць звязаны з планамі КНДР правесці чарговыя ядравыя іспыты альбо новыя запускі балістычных ракет.

У той жа час афіцыйны прадстаўнік міністэрства абʼяднання Паўднёвай Карэі, якое курыруе сувязі з КНДР, выказала меркаванне, што гаворка ідзе пра планавы збор амбасадараў Паўночнай Карэі. Папярэдняя такая сустрэча, як нагадаў прадстаўнік міністэрства, праводзілася ў ліпеня 2015 года.

Відэасюжэт пра абвастрэнне паміж ЗША і КНДР у праграме «Вот так»

10 жніўня ў Пхеньяне заявіла пра гатоўнасць нанесці ракетны ўдар па базе ўзброеных сілаў ЗША на востраве Гуам у Ціхім акіяне ракетамі «Хвасон-12». Заява была зробленая ў адказ на выказванні Доналда Трампа, які прыгразіў «агнём і лютасцю» у выпадку, калі Пхеньян адважыцца пагражаць ЗША.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў