ДТЗ здарылася 7 траўня на дарозе паміж Ашмянамі і Барунамі.
Відавочца паведаміў abw.by, што кіроўца легкавога аўтамабіля мог быць у стане алкагольнага апʼянення. «Ён пацікавіўся, ці не пахне ад яго алкаголем», – распавёў выданню відавочца.
Пасажырка «Nissanʼу» атрымала траўмы несумяшчальныя з жыццём і памерла на месцы.