Кіеўскі суд прыняў да разгляду пазоў пасажыра «Белавія» да СБУ


Суд прызнаў дзеянні Службы бяспекі Украіны супрацьпраўнымі. Паседжанне прызначанае на 26 студзеня.

Інцыдэнт з боінгам «Белавіі» здарыўся 21 кастрычніка сёлета.

Самалёт ляцеў з Кіева ў Менск. За 50 км да ўваходу ў паветраную прастору Беларусі дыспетчар без тлумачэння прычыны загадаў неадкладна вярнуцца ў аэрапорт «Жуляны». Пілотам прыгразілі, што ў выпадку невыканання каманды ў неба падымуць баявыя знішчальнікі.

Пасля пасадкі ўкраінскія праваахоўнікі знялі з рэйсу грамадзяніна Арменіі Армена Марцірасяна. Неўзабаве яго адпусцілі, і ён паляцеў у Беларусь наступным рэйсам.

Пасля інцыдэнту МЗС Беларусі ўручыў ноту Украіне. СБУ адмаўляла інфармацыю пра пагрозы ўжыць знішчальнікі.

rasz-028a539aea6107c5ed695cfb1d980

Пасля таго, як беларускі авіяперавознік паабяцаў апублікаваць (і ў выніку апублікаваў) перамовы дыспетчара «Украэраруху» з экіпажам самалёту, рыторыка ведамства змянілася. 2 лістапада гендырэктар «Белавіі» заявіў, што Украіна заплаціць за вяртанне самалёта ў Кіеў, але гэта невялікая сума.

ДР, belsat.eu паводле oask.gov.ua

Фота Дзмітрыя Луцэвіча

Стужка навінаў