«Калі б лайнер быў амерыканскі, Украіна задумалася б вельмі моцна»

video

Сітуацыю з вяртаннем на кіеўскае лётнішча беларускага самалёта і брак публікацыяў дагэтуль перамоваў дыспетчараў з пілотам аналізуюць галоўная рэдактарка онлайн-часопіску «Turprofi» Валерыя Аўсянік і вайсковы аналітык Аляксандр Алесін.

Валерыя Аўсянік: «Знішчальнікаў там не было»

Які факт хвалюе ў здарэнні з самалётам болей – пагроза знішчальнікамі, парушэнне міжнародных пагадненняў ці іміджавыя страты?

Калі краіна, праз паветраную прастору якой ляціць самалёт, кажа пілоту вярнуцца, ён павінен выканаць загад і вярнуцца. Калі ён гэтага не зробіць, краіна, паводле міжнародных законаў, павінная павінная выкарыстаць ваенна-паветраныя сілы. Я сумняюся, што Украіна магла гэта зрабіць, але дыспетчар сказаў толькі тое, што прадугледжваецца ў выпадку невыканання загаду.

Нічога асаблівага ў гэтым няма, але, канешне, непрыемна.

Але Украіна не паспела б або не наважылася гэта зрабіць?

Па-першае, не паспела, па-другое, ніколі б не зрабіла: гэта б толькі ўскладніла яе сітуацыю. Пасля збіцца малайзійскага боінга над Данбасам сітуацыя ўва Украіне даволі складаная ў сувязі з тым, што на яе могуць павесіць нейкія іншыя, нядобрыя намеры. Лёгка б было сказаць: «Бачыце, якая нядобрая Украіна – калі б самалёт не павярнуў, яна б падняла знішчальнікі і расстраляла б яго». На самой справе гэта немагчыма – проста таму, што там не было падрыхтаваных знішчальнікаў. Сумняюся, што яны наагул там былі. Але рэакцыя павінная была быць менавіта такой.

Беларусь выступае як ахвяра ў беларуска-расейскім канфлікце ці гэта збег акалічнасцяў?

Па-першае, гэта збег акалічнасцяў, а па-другое – Беларусь усё ж такі – ён ахвяра. «Белавія» цяпер робіць вельмі шмат рэйсаў паміж Кіевам і Менскам, шмат на гэтым зарабляючы. У гэтых рэйсах зацікаўленыя ўкраінцы і беларусы. Апошнія не могуць быць ахвярай: не так і шмат яны згубілі. Яны вярнуліся, былі вымушаныя дазаправіцца, але агулам усё заняло не больш за паўтары гадзіны. Магчыма, некаторыя пасажыры спазніліся, але гэта не так страшна, як можна ўявіць.

Самае страшнае, што ўкраінскія службы бяспекі не кажуць, у чым справа: навошта яны вярнулі самалёт і навошта ім быў патрэбны Марцірасян, якога яны ўрэшце адпусцілі, і што ён мог такога страшнага везці.

Аляксандр Алесін: «Калі б лайнер быў амерыканскі, Украіна задумалася б вельмі моцна»

Думаю, дзеянні ўкраінскай спецслужбы ў сітуацыі з беларускім авіялайнерам сведчаць пра прававы нігілізм гэтага ведамства – калі рэвалюцыйная мэтазгоднасць ставіцца вышэй за міжнародную законнасць. У гэтым праглядаецца таксама і непавага да Беларусі як да краіны.

Уяўляю, што калі б лайнер быў амерыканскі, нямецкі, альбо кожнай іншай краіны Еўразвязу, яны, перш, чым распачынаць такія дзеянні, падумалі бы вельмі моцна. Улічваючы тое, што на коне стаяць сурʼёзныя эканамічныя адносіны, сурʼёзныя здзелкі і выгаду, якую стала прыносіць авіяцыя, сурʼёзных наступстваў гэты канфлікт мець не будзе.

 

Поўную размову глядзіце ў «Гарачым каментары» з Вольгай Сауле

Глядзі таксама
Каментары