Зняты з самалёту «Белавіі» армянін будзе судзіцца з Украінай


Армен Марцірасян. Фота – з асабістага Фэйсбука спадара Марцірасяна

Армен Марцірасян, з-за якога самалёт «Белавіі» украінскія дыспетчары вярнулі ў аэрапорт «Жуляны», мае намер падаць на вінаватых здарэння ў суд.

«Пацвярджаю намер падаць іск у суд! Юрысты ўжо працуюць», – падаў Марцірасян на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Маю акт, падпісаны супрацоўнікамі мытнай і памежнай службаў, а таксама СБУ, што нічога незаконнага, што пагражае нацыянальнай бяспецы краіны, я з Украіны не вывозіў. З супрацоўнікамі СБУ ў мяне ніякіх «гутарак» не было. Яны праходзілі б толькі ў прысутнасць консула амбасады Арменіі ў Украіне», – адзначыў ён.

Спадар Марцірасян зняпраўдзіў звесткі некаторых медыяў, што ён – актывіст Антымайдана, але дадаў, што з першых дзён Майдану асуджаў і працягвае асуджаць «дзяржаўны пераварот пад гандлёвай маркай «Майдан». Паводле ягоных словаў, падчас Майдану ён дапамагаў «Беркуту» і ўнутраным войскам, якія «паводле прысягі баранілі канстытуцыйны строй».

«Ніколі не быў актывістам Антимайдана», – піша ён.

Марцірасян піша, што «быў у Кіеве па асабістых справах» і «ніякіх супрацьпраўных дзеянняў падчас знаходжання ва Ўкраіне не здзяйсняў».

«Белавія» мае намер патрабаваць ува ўкраінскіх уладаў фінансавай кампенсацыі за прымусовую пасадку самалёту.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары