Самалёт «Белавія» вярнулі ў Кіеў з-за «падазронага супрацоўніка СБУ»


Лайнер быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт, паведамляе афіцыйны сайт кампаніі.

Лятак Боінг 737-800 авіякампаніі «Белавія» выконваў рэйс В2-840 па маршруце Жуляны (Кіеў) – Менск. На борце знаходзілася 136 пасажыраў і 6 членаў экіпажа.

Дыспетчары папярэдзілі, што ў выпадку невыканання каманды ў паветра падымуць знішчальнікі. Камандзір судна выканаў указанне. З борта праваахоўныя органы Украіны знялі пасажыра, грамадзянін Арменіі.

Паводле segodnya.ua са спасылкай на іншага пасажыра рэйсу, з самалёта знялі мужчыну па прозвішчы Марцірасян.

«Нам абвясцілі, што ён – супрацоўнік СБУ і падазраецца ў злачынствах», – распавёў ён.

Пасля дазапраўкі рэйс В2-840 вылецеў у Менск і паспяхова прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце.

«Белавія» адзначае, што знятага пасажыра адпусцілі і ён вылецеў у Менск пазнейшым рэйсам. Авіякампанія мае намер патрабаваць кампенсацыі выдаткаў, звязаных з вяртаннем самалёта ў міжнародны аэрапорт «Жуляны».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары