Катастрафічны ўраган у Маскве: загінула 11 чалавек


Удзень 29 траўня ў Маскве пачаўся моцны вецер і навальніца з залевай. Ураган паваліў дрэвы, пашкодзіў агароджы будоўляў і аўтамабілі ў розных кропках гораду.

Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на сваю крыніцу, 11 чалавек загінула і каля 70 пацярпела.

Паводле агенцтва, дзяўчына 26 гадоў памерла на месцы ад траўм пасля таго, як на яе ўпала дрэва. Па гэтай жа прычыне загінула яшчэ адна асоба на паўднёвым захадзе Масквы. У Раменскім раёне ахвярай урагану стала 11-гадовае дзіця.

Следчы камітэт пацвердзіў гібель 7 асобаў, пазней у прэс-службе Маскоўскага дэпартаменту аховы здароўя ТАСС распавялі пра 11 ахвяраў.

У Падмаскоўі праз ураган засталіся без электрычнасці 18, 3 тысячы чалавек, перадае ТАСС са спасылкай на Мінэнэрга Расеі.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін на сваёй старонцы ў Twitter выказаў спачуванні сем’ям загінулых.

Паводле сіноптыкаў, ураганны вецер захаваецца да вечара панядзелка.

КА/ІІ, belsat.eu

https://www.instagram.com/p/BUrUuC0BSqD/

Глядзі таксама
Каментары