Італьянцы ўцякаюць з гарадоў, дзе аб'явілі каранцін


Людзі масава пакідаюць Мілан пасля ўвядзення ў горадзе каранціну ў сувязі з захадамі ўраду ў барацьбе з распаўсюдам каронавірусу. 8 сакавіка 2020 года. Фота – Xinhua / Zuma Press / Forum

У ноч на нядзелю, 8 сакавіка, прэм’ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ падпісаў увядзенне каранціну на поўначы Італіі каранціну пасля таго, як цягам сутак у краіне зарэгістравалі 1200 выпадкаў захворвання. Абмежавальныя захады заблакуюць чвэрць насельніцтва краіны.

Каранцін працягнецца мінімум да 3 красавіка.

Ён будзе дзейнічаць ува ўсёй вобласці Ламбардыя ўключна з Міланам, у Венецыі, у правінцыях Парма, П’ячэнца, Рымыні, Рэджа-нэль-Эмілія і Мадэна ў вобоасці Эмілія-Раманья, правінцыях Пезара і Урбанія у вобласці Марке, правінцях Падуя і Трэвіза у вобласці Венета і правінцях Алесандрыя і Асці ў вобласці П’емонт.

Уезд і выезд з гэтых мясцінаў будзе магчымы толькі «па сур’ёзных і неадкладных прычынах», у тым ліку па працы ці сямейных абставінах.

Захады закрануць каля 16 млн чалавек, падае «Reuters».

«Мы з братам працавалі ў Брэшыі і здымалі там дом. Пасля я звольніўся і вярнуўся дахаты, а мой брат застаўся там адзін яшчэ ненадоўга. Але цяпер ён не можа вярнуцца», – распавядае ў размове з «The Guardian» 32-гадовы жыхар Сіцыліі.

Ужо ўвечары 7 сакавіка, калі толькі стала вядома пра планы ўраду аб увядзенні каранціну, сотні людзей – пераважна тых, хто паходзіць з іншых мясцінаў – прыбылі на чыгуначны вакзал Мілан, каб з’ехаць з гораду, падае «Fanpage».

У раёнах, якія ахопіць каранцін, забароненыя ўсе публічныя імпрэзы.

Свае дзверы зачыняць тэатры і кінатэатры, дыскатэкі, бары, спартовыя залы, басейны, лыжныя трасы і г. д. Крамы не будуць працаваць па суботах і нядзелях.

Рэстарацыям, якія забяспечаць дастатковую дыстанцыю паміж наведнікамі, дазволяць працаваць да першага парушэння.

Закрываюцца школы, універсітэты і дзіцячыя садкі, спартовыя секцыі. Усе вучні і студэнты павінныя сядзець удома.

Hавiны
Італія зачыніла ўсе школы і ВНУ праз каронавірус
2020.03.04 18:23

Адмяняюцца службы ў святынях, а таксама вясельных і пахавальныя цырымоніі. Перастануць працаваць суды.

Пад забарону патрапіла наведванне сваякоў у шпіталях. Медычнаму персаналу забаронена сыходзіць у адпачынак.

Кожны жыхар закрытых раёнаў абавязаны штодня вымяраць сабе тэмпературу, пры яе павышэнні вышэй за 37 градусаў ён абавязаны застацца ўдома і абмежаваць кантакты.

Hавiны
Каронавірус выявілі ў Ватыкане
2020.03.06 12:43

У сярэдзіне лютага ў сувязі з успышкай каронавірусу SARS-CoV-2 у Італіі ўвялі каранцін у 11 населеных пунктах на поўначы краіны.

Па стане на раніцу 8 сакавіка, у Італіі зафіксавалі 5883 выпадкі заражэння коронавіруснай інфекцыяй. Толькі за апошнія суткі колькасць новых заражэнняў падскочыў там на 1200 выпадкаў. Гэта самы вялікі сутачны прырост з моманту першых выпадкаў заражэння.

Па колькасці хворых краіна цяпер на трэцім месцы ў свеце – пасля Кітаю і Паўднёвай Карэі.

Hавiны
Колькасць інфікаваных на каронавірус у свеце перавысіла 100 тысячаў чалавек
2020.03.08 10:03

На сёння ад каронавірусу ў Італіі памерлі 233 пацыенты.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў