Каронавірус выявілі ў Ватыкане


Медыкі зафіксавалі першы выпадак каронавірусу ў Ватыкане, паведамляе «Reuters».

Прадстаўнік Ватыкана заявіў, што выпадак інфікавання на каронавірус дыягнаставалі 5 сакавіка. Цяпер клініку, дзе выявілі вірус, будуць дэзынфекаваць. Пацыента змясцілі ў аддзяленне неадкладнай дапамогі.

Паводле Сусветнай арганізацыі здароўя, сярод еўрапейскіх краінаў па колькасці інфікаваных на каронавірус на першым месцы Італія. Тут выявілі 3 858 заражэнняў, 148 смерцяў.

Выпадкі інфікавання на каронавірус зафіксаваныя ўжо больш чым у 90 краінах свету. Агульная колькасць інфікаваных наблізілася да 100 тысячаў чалавек.

Hавiны
Колькасць інфікаваных на каронавірус наблізілася да 100 тысячаў чалавек
2020.03.06 06:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў