Італія зачыніла ўсе школы і ВНУ праз каронавірус


Урад Італіі вырашыў зачыніць усе школы і ўніверсітэты да сярэдзіны сакавіка, паведамляе агенцтва ANSA.

З 5 да 15 сакавіка ўсе школы і ВНУ Італіі будуць зачыненыя праз успышку каронавіруса.

У межах барацьбы з «кітайскім вірусам» італьянскія ўлады вырашылі павялічыць на 50 % колькасць месцаў у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, дадае ANSA.

Акрамя таго, улады Італіі збіраюцца забараніць мітынгі, у тым ліку святочную дэманстрацыю 8 сакавіка, а таксама спартыўныя імпрэзы.

Hавiны
Смяротнасць ад каронавірусу амаль у 3,5 разы вышэй за смяротнасць ад грыпу
2020.03.04 14:14

Цяпер у Італіі 2 263 падцверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам і 79 памерлых.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў