«Ісламская дзяржава» паказала кадры з палоннымі расейскімі вайскоўцамі. Мінабароны РФ сцвярджае, што гэта не вайскоўцы


Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» апублікавала відэа, на якім нібыта знятыя двое расейскіх вайскоўцаў, захопленых у палон у баях за сірыйскі горад Дэйр-эз-Зор.

На відэа адзін з мужчын называе сваё імя – Раман Забалотны, 1979 года нараджэння. Ён таксама называе імя чалавека побач – гэта Рыгор Цуркану, 1978 года нараджэння.

https://twitter.com/AlqalaamVID/status/915222927406194689?ref_src=twsrc%5Etfw&ref_url=https%3A%2F%2Fmeduza.io%2F

Расейскае Міністэрства абароны ўжо заявіла, што людзі на відэазапісы не маюць дачынення да ўзброеных сіл Расеі.

Як высветліла Расейская служба Бі-бі-сі, Рыгор Цуркану ў лютым 2015 года ўступіў у арганізацыю «Баявое братэрства», прычым ужо тады яго прадстаўлялі як удзельніка баявых дзеянняў у Югаславіі ды Сірыі.

Кіраўнік Дамадзедаўскага аддзялення «Баявога братэрства» Аляксей Кірын на апублікаваным «ІД» відэа апазнаў Рыгора Цуркану, але сказаў у размове з Бі-бі-сі, што не ведаў пра тое, што яго знаёмы паехаў у Сірыю.

«Ісламская дзяржава» заявіла пра захоп у палон двух расейскіх салдат 28 верасня.

Па афіцыйных дадзеных Мінабароны Расеі, за час аперацыі ў Сірыі загінулі каля 40 расейскіх вайскоўцаў. СМІ таксама неаднаразова паведамлялі аб гібелі ў Сірыі расейскіх наймітаў, якія ваююць у шэрагах прыватнай ваеннай кампаніяй «Вагнэр».

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў