Ісламісты напалі на хімічны завод у Францыі: працаўніка абезгаловілі


Тэрарысты са сцягам радыкалаў напалі на завод па вытворчасці звадкаванага газу і зладзілі там выбухі. На месца выехалі спецслужбы, з Бельгіі вяртаецца прэзідэнт Алянд.

Двое мужчын ў Сен-Кентен-Фалавье пратаранілі вароты заводу па вытворчасці звадкаванага газу, які належыць амерыканскай кампаніі, і ўрэзаліся ў газавыя балоны. Адбыўся выбух, некалькі асобаў атрымалі раненні.

Тэрарысты прывезлі з сабой абезгалоўленае цела. Голаву ахвяры яны ўзнялі на плот, а цела, спісанае арабскай вяззю, знайшлі на тэрыторыі комплексу.

Паводле французскіх СМІ, аднаго з меркаваных тэрарыстаў забілі ў ходзе спецаперацыі. Ім аказаўся 30-гадовы мужчына, які знаходзіцца на ўліку ў генеральнай дырэкцыі ўнутранай бяспекі Францыі. Яшчэ двое падазраваных затрыманыя.

Таксама газета паведамляе, што ў тэрарыстаў мог быць пропуск на завод. Адказнасць на сябе ўзялі  чальцы «Ісламскай Дзяржавы». Усіх рабочых эвакуявалі, вядзецца расследаванне.

У студзені ісламісты напалі на рэдакцыю сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo. Тады загінула 12 чалавек разам з галоўным рэдактарам.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў