Гарадзенскія прадпрымальнікі правялі сход, нягледзячы на запрашэнне ўлады не прыйшлі. Відэа




Прадпрымальнікі Горадні сёння праводзяць сустрэчу, на якой будуць абмяркоўваць свае праблемы.

13:55. Сход скончаны. Улады так і не выйшлі. Андрэй Шасцярыкоў у бліжэйшы час пойдзе ў гарвыканкам, каб перадаць патрабаванні прадпрымальнікаў.

13:54.

«Нейкіх барыкадаў не будзе, мы за цывілізаваныя адносіны, будзем старацца наладзіць дыялог. Але мы паціху скатваемся да таго, што пішам адзін аднаму лісты – вось да чаго скатваецца дыялог. Калісьці сыйшлі ад гэтага, а цяпер вяртаемся», – адзначыў у размове з Belsat.eu Андрэй Шэсцеракоў.

13:45. Кіраўніцтва рынку назірала за сходам збоку, але не далучалася да дыскусіі. Прадпрымальнікі запатрабавалі кіраўніцтва акрэсліць сваю пазіцыю, але гэтага пакуль не адбылося.

13:42. ІП ставяць пытанне аб адпаведнасці займальным пасадам кіраўнікоў «Горадня Гандаль Сервіс».

13:33. Адзін з прадпрымальнікаў эмацыйна распавядае пра тое, што з-за платнага ўезду патэнцыйныя пакупнікі не едуць на рынак.

13:24. Абмяркоўваюць арэндную плату і платны ўезд на рынак.

13:15. Прамаўляе старшыня прафсаюзу прадпрымальнікаў рынку «Паўдневы» Андрэй Шасцярыкоў. Прадстаўнікі ўладаў тэлефанавалі яму, каб Шэсцеракоў прыйшоў у гарвыканкам і распавёў, пра што гаварылі на сустрэчы. Самі прадстаўнікі ўладаў не з’явіліся, хаця іх запрашалі.

13:10. Некалькі дзясяткаў прадпрымальнікаў сабраліся ды чакаюць прадстаўнікоў улады. пакуль ніхто не прыйшоў. Бізнесоўцы маюць шэраг прапановаў і патрабаванняў для мясцовай улады, якія б спрасцілі вядзенне малога бізнесу.


Сустрэча адбудзецца на рынку «Паўднёвы», на яе запрошаныя прадстаўнікі мясцовых уладаў.

Мерапрыемства некалькі дзён таму анансаваў у «Фэйсбуку» лідар рэспубліканскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Плануецца, што прадпрымальнікі абмяркуюць пытанні арэнды, адмены аўкцыёнаў ды інш.

«Сёння трэба скарачаць выдаткі, каб не забіць малы бізнес», – напісаў Анатоль Шумчанка.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў