Песня «Дунаю» – першая, запісаная новым складам гурта «Znich».
Лідар каманды Алесь Таболіч тлумачыць, што разышліся з музыкамі з розных прычынаў – нехта цалкам прысвяціў сябе іншым музычным праектам, а камусьці стала проста абыякава.
З Алесем з мінулага складу застаўся толькі дудар Канстанцін Трамбіцкі. Менавіта яму належыць асноўны вакал у новай кампазіцыі, напісанай паводле народнага спеву «Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш?».[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=Xt9vK0RgXiQ”][vc_column_text]— Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш?
— А як мне, Дунаю, паціху ня йсьці?
На мне, на Дунаю, тры чаўны ідуць,
А ў адным чаўночку конікі ірзуць.
У другім чаўночку малайцы пяюць,
А ў трэцім чаўночку дзяўчаты плачуць.
Конікі ірзуць, бо вайну чуюць,
Малайцы пяюць — на вайну ідуць.
Малайцы пяюць — на вайну ідуць,
Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць
Дунаю-Дунаю,
На мне, на Дунаю,
Малайцы пяюць
на вайну ідуць,
Малайцы пяюць — на вайну ідуць,
Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць.