Фанаты БАТЭ не патрапяць на матч супраць «Атлетыка» з-за туману ў Варшаве


Як мінімум 15 барысаўскіх заўзятараў не змаглі вылецець у Іспанію праз дрэннае надвор’е ў польскай сталіцы.

Рэйс з Варшавы, якім барысаўскія фанаты збіраліся патрапіць у Іспанію, сёння раніцай быў адменены. Пра гэта паведамляе Belultras.by.

Сёння а 22:45 БАТЭ гуляе ў гасцях супраць «Атлетыка» з Більбао. Барысаўскія футбалісты яшчэ маюць шанцы выйсці ў Лігу Еўропы, для гэтага яны мусяць перамагаць іспанцаў.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў