Элтан Джон паразмаўляў з Пуціным пра геяў


Расейскі прэзідэнт патэлефанаваў брытанскаму музыку пасля таго, як спявак агучыў у СМІ жаданне абмеркаваць «смяхотнае» стаўленне апошняга да правоў сексуальных меншасцяў.

Пра гэта сэр Элтан напісаў у сваім Instagram.

«Дзякуй вам, прэзідэнт Уладзімір Пуцін, за тое, што звязаліся са мной па тэлефоне. Я чакаю асабістай сустрэчы з вамі, каб абмеркаваць правы ЛГБТ у Расеі », – напісаў Элтан Джон пад фатаграфіяй Пуціна.

Пуцін – не адзіны палітык постсавецкай прасторы, з якім кампазітар хацеў абмеркаваць правы геяў. На форуме Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES) у Кіеве 13 верасня ён сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, якога папрасіў дапамагчы ўкраінскай ЛГБТ-супольнасці.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў