Больш за паўсотні гарадзенцаў станчылі польку і мазурку


Першы практычны занятак беларускіх танцаў адбыўся ў межах курсу «Мова нанова»

«Кацярына», «Сэрца маё», «Бічана» – не што іншае, як назвы традыцыйных для Гарадзеншчыны народных танцаў. Гэтыя ды іншыя кампазіцыі сталі хітамі этнавечарыны ад гарадзенскай «Мовы нанова» з удзелам ажно 25 параў.

«Цікава, што госці нас цешылі і ўласнымі танцамі, занатаванымі ў этнаграфічных экспедыцыях, – дзеліцца ўражаннямі адзін з арганізатараў Антось Янкоўскі, – а наагул гэта наўпрост непаўторны занятак: ад апладысментаў аўдыторыя ажно ірвалася на шматкі!»

Мясцовым арганізатарам курсу дапамагла менская капэла «На таку». Усе яе ўдзельнікі – сябры Студэнцкага ЭтнаграфічнагаТаварыства (СЭТ). Капэла і раней ладзіла танцавальныя вечарыны ў Менску, для Горадні ж гэта – першы.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў