Беларускі фермер, які аднаўляе помнікі паўстанцам

video

Уладзімір Іванковіч, з ініцыятывы якога на Пастаўшчыне зʼявіўся помнік з Пагоняю і бел-чывона-белым сцягам, мае новы праект.

Гэтым разам ён хоча аднавіць помнік ля вёскі Свірдуны на мяжы з Літвою (Пастаўскі раён Віцебскай вобласці). Праўда, незразумела, удзельнікам якога паўстання ён усталяваны – 1830-31 ці 1863-64 гадоў: апошнія лічбы на пліце, якая захавалася, збітыя. Ёсць новы эскіз, і Уладзімір Іванковіч плануе абмеркаваць ініцыятыву з мясцовымі ўладамі.

Помнік у Лынтупах. Фота radzima.org

Фермер з аднадумцамі аднавіў на Пастаўшчыне ўжо два помнікі. Першы, некалькі гадоў таму, на могілках у Лынтупах – невядомым, загінулым у баях з бальшавікамі падчас савецка-польскай вайны. Яго ўсталявалі яшчэ «за польскім часам», у 1930 годзе. На помніку замацаваны знак «За нашу і вашу свабоду» на бел-чырвона-белым тле з двума гербамі: Пагоняю і польскім Арлом. Тут пахаваныя прадстаўнікі І Літоўска-беларускай дывізіі, першым кіраўніком якой быў нарадзінец Мядзельшчыны Люцыян Жалігоўскі, а сярод добраахвотнікаў служылі мясцовыя хлопцы.

Помнік асвяціў святар, а на адкрыццё прыехаў прадстаўнік польскай амбасады. Паводле Уладзіміра Іванковіча, старшыня сельсавету параіў дэмантаваць знак з бел-чырвона-белым сцяжком і Пагоняю. Паводле фермера, ні ён, ні ягоныя сябры рабіць гэтага не збіраюцца, ну а калі ў кагосьці падымецца рука помнік, асвечаны святаром, то што ж…

Лёс сямʼі чалавека, які пры савецкай уладзе кіраваў разбурэннем яшчэ аднаго помніка, адноўленага актывістамі, склаўся трагічна. Мова пра памятны знак паўстанцам 1830-31 гадоў у вёсцы Жакі, які складаўся з крыжа і памятнай пліты. У савецкія часы кіраўніцтва калгасу загадала ўзараць горку, на якой ён стаяў. Падчас працаў дэмантавалі пліту, якую пасля выкарысталі як будаўнічы матэрыял для падмурку новай канюшні), адкрыліся парэшткі людзей. Поле засеялі. Кіраваў усім аграном. Неўзабаве ў ягонай сямʼі згарэў дом, пасля павесіўся бацька. Паводле Уладзіміра Іванковіча, мясцовыя жыхары звязвалі гэта з тым, што адбылося вакол помніка.

Глядзець выданне праграмы «Рэпартэр» цалкам

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары