Беларускі добраахвотнік працягвае сустрэчы з украінскімі школьнікамі


Сустрэчы са школьнікамі

Ва Украіне працягваецца праект, накіраваны на інфармаванне ўкраінскіх школьнікаў пра ўдзел беларускіх добраахвотнікаў у вайне.

Яго арганізаваў Грамадскі сектар Атраду «Пагоня» пры падтрымцы народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.

Гэтым разам добраахвотнік «Зубр» наведаў школу ў вёсках Паўліўка і Лукавічы Іванічыўскага раёна Валынскай вобласці.

Да гэтага сустрэчы з беларускімі добраахвотнікамі прайшлі ўжо ў 9 школах Уладзімір-Валынскага, Ковеля, Любомля і Смідына. У агульнай суме іх наведала больш за 2 тыс. школьнікаў.

На кожнай сустрэчы навучэнцы праяўлялі актыўнасць і з цікавасцю задавалі пытанні, якія ў асноўным тычыліся Беларусі і сітуацыі на фронце.

Напрыканцы ўкраінскія школьнікі мелі магчымасць сфатаграфавацца з бел-чырвона-белым сцягам і беларускім добраахвотнікам.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў