Бацьку і сына са Мсціслава прыгаварылі да доўгіх тэрмінаў за гвалт прыёмных няпоўнагадовых дзяцей


Цягам некалькіх гадоў сын прыёмнай сямʼі, а пазней і ягоны бацька здзекаваліся з малалетніх хлопчыка і дзяўчынкі.

Пра злачынства стала вядома, калі 13-гадовая дачка зацяжарала. У 14 гадоў, калі яна нарадзіла, экспертыза ДНК пацвердзіла, што бацькам дзіцяці зʼяўляецца ейны айчым. Мужчына гвалтаваў дачку з верасня 2014-га па красавік 2016-га, а таксама ў чэрвені 2016-га. Следства таксама высветліла, што родны сын мужчыны таксама парушаў сексуальную недатыкальнасць дзяцей цягам 5 гадоў – з 2011 года.

Гвалтаўнікоў асудзілі ў Магілёўскім абласным судзе. Пасля апеляцыйнага разгляду судовай калегіяй прысуд супраць злачынцаў набыў моц 3 жніўня. Бацьку прысудзілі да 14 гадоў турмы, сына – да 19.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў