Аляксандр Вянгерскі: Я даказаў, што і адзін у полі ваяр

video

Аляксандр Вянгерскі распавёў як адчувае сябе пасля адміністратыўнага арышту і як рэагуе на крытыку.

«Я даказаў, што і адзін у полі ваяр. Я зрабіў, што і хацеў, выказаў свой пункт гледжання», – заявіў Аляксандр Вянгерскі «Белсату».

Актывіст кажа, што не шкадуе пра свой учынак падчас футбольнага матчу «БАТЭ-Арсенал».

Больш – глядзіце ў відэа вышэй.

Нагадаем, 28 верасня падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ-Арсенал Аляксандр Вянгерскі выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам. Яго затрымала ахова стадыёну і вывела з поля.

29 верасня суд Барысаўскага раёну асудзіў Аляксандра Вянгерскага на 10 содняў адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне законнаму патрабаванне службовай асобы».

На судзе хлопец распавёў, што пасля затрымання яго ставілі на калені супрацоўнікі АМАПу і білі па нырках.

У турме Вянгерскі абвесціў галадоўку ў знак салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.

Адразу пасля адбыцця 10-соднявага арышту Аляксандра Вянгерскага з Вялейкі судзілі зноў – на гэты раз за ўдзел у акцыі супраць вучэнняў «Захад-2017», якая адбылася ў Менску 8 верасня. Сёння суд Вялейскага раёну разгледзеў адміністратыўную справу за парушэнне арт. 23.24 КаАП і вынес пастанову аб працягненні хлопца да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічыняў (460 рублёў).

Глядзі таксама
Каментары