Адбыўся ператрус у кватэры Дашкевічаў: прапалі грошы і кот


Пра тое, што ператрус адбыўся ў яе кватэры, паведаміла Наста Дашкевіч на сваёй старонцы ў Facebook. 

Што шукалі і знайшлі, застаецца загадкай, але пасля вобшуку не далічыліся грошай і ката. Паводле Насты, грошаў было нямнога, яны ляжалі ў канвертах, дзе напісана: «адпачынак» і «рэзервовыя».

Падчас вобшуку Наста Дашкевіч шукала мужа ў Ленінскім РУУС, за якога памылкова прынялі мясцовага ўчастковага, а таксама вырашала пытанні транспарціроўкі ўласнага аўта з разбітым супрацоўнікамі ворганаў шклом падчас затрымання Сяргея Пальчэўскага. Дзеці былі ў сяброў.

Юрыдычная даведка

Паводле артыкулу 204, п.п. 7, 8 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, агляд жылля праводзіцца толькі са згоды ўласніка або паўналетніх асобаў, якія пражываюць разам з ім, або па пастанове следчага, органа дазнання з санкцыі пракурора або яго намесніка, якое павінна быць прад’яўлена да пачатку агляду, і з удзелам панятых. Калі жыллё цi iншае законнае ўладанне з’яўляюцца месцам здарэння або захоўвання прылад злачынства, iншых прадметаў са слядамі злачынства, а таксама рэчываў і прадметаў, за захоўванне якіх прадугледжана крымінальная адказнасць, і іх агляд не церпіць адкладу, то ён можа быць праведзены па пастанове следчага, органа дазнання без санкцыі пракурора з наступным напраўленнем яму на працягу 24 гадзін паведамлення аб праведзеным аглядзе. Пры аглядзе жылля павінна быць забяспечана прысутнасць пражывае ў ім паўналетняй асобы. У выпадку немагчымасці яе прысутнасці запрашаюцца прадстаўнікі арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, або мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Лідараў Маладога фронту Змітра Дашкевіча, Арцёма Леўчанку і Сяргея Пальчэўскага затрымалі падчас усталявання мэблі ў кватэры вядомага беларускага гісторыка і пісьменніка Уладзіміра Арлова і яго жонкі Валянціны Аксак.

На цяперашні момант вядома, што Арцём Леўчанка знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта Насты Дашкевіч паведаміла мама Арцёма. Падчас перадачы ключэй ад аўты супрацоўнік КДБ паведаміў Насты, што Зміцер «знаходзіцца ў іх». Месцазнаходжання Сяргея Пальчэўскага пакуль невядомае.

ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары