21 і 22 сакавіка будуць зачыненыя усе станцыі Менскага метрапалітэна ад «Маладзёжнай» да «Каменнай Горкі» – будаўнікі будуць рабіць урэзку стрэлачнага пераводу паміж 2-й і 3-й лініямі метро.
Работы пачнуцца а 1:30 21 сакавіка і скончацца а 5:00 23 сакавіка, паведамляе метрапалітэн.
Па Аўтазаводскай лініі цягнікі будуць ездзіць па маршруце – «Магілёўская» – «Фрунзенская» і назад.
ЮВ belsat.eu