ААН прапаноўвае ўвесці ў Беларусі пасаду нацыянальнага каардынатара для дасягнення мэтаў устойлівага развіцця


Cталы каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха звярнуўся з адпаведнай прапановай да Аляксандра Лукашэнкі.

«Я напісаў прэзідэнту Беларусі і прапанаваў увесці пасаду галоўнага нацыянальнага каардынатара, які будзе сачыць за тым, як рэалізуюцца праекты і якія мэты ўстойлівага развіцця дасягаюцца ў межах гэтых праектаў», – паведаміў Самарасінха 22 красавіка падчас брыфінгу ў Менску.

Праз 30 гадоў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС вырашэнне пытанняў і праблемаў, звязаных з ліквідацыяй наступстваў аварыі ды развіццём пацярпелых тэрыторыяў, мусіць быць цесна злучанае з дасягненнем мэтаў устойлівага развіцця, перакананы каардынатар ААН.

21 красавіка падчас 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку пра магчымасць стварэння пасады каардынатара для дасягнення мэтаў устойлівага развіцця ў нашай краіне таксама заявіў міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by, belta.by

Стужка навінаў