Уладзімір Някляеў: У судзе не могуць дамовіцца, за што пасадзіць Вінаградава


«Сённяшні суд і пракуратура – сфера сэрвіснага абслугоўвання рэжыму. У пракуратуры кляпаюць любую справу на любога чалавека, а ў судзе чакаюць, каго ім прывязуць і на колькі скажуць засудзіць», – заявіў экс-кандыдат на прэзідэнта, лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў.

Сёння мелася адбыцца паседжанне суда ў справе Паўла Вінаградава, актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Zмена» – моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!».

{movie}Уладзімір Някляеў: Не могуць дамовіцца за што пасадзіць |left|6258{/movie}«Лаяўся матам» а 7-й раніцы ў сябе дома?

Вінаградаў быў затрыманы 7 верасня а 7:00. Да яго дадому прыйшлі міліцыянты і павезлі яго ва ўпраўленне ўнутраных справаў Маскоўскага раёну сталіцы. Сваіх дзеянняў працаўнікі міліцыі не тлумачылі. Суд над актывістам мусіў прайсці сёння, аднак адміністратыўны пратакол у дачыненні Вінаградава адправілі дапрацоўваць.

Жонка Паўла Вінаградава Святлана звязвае затрыманне мужа са святкаваннем Дня гораду ў гэтыя выходныя. Яе меркаванне падзяляе і Уладзімір Някляеў, аднак ён упэўнены, што прычына затрымання не адна: «Прычына затрымання Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава – у тым ліку ў іхным актыўным удзеле ў байкоце, арганізаваным кампаніяй «Гавары праўду!» ў 101-й выбарчай акрузе сталіцы».

Напярэдадні святкавання Дня гораду ў Менску затрымалі таксама іншага актывіста «Zмены» Аляксандра Арцыбашава – яго суд прызнаў вінаватым у дробным хуліганстве: актывіст нібыта нецэнзурна лаяўся ў грамадскім месцы.

belsat.eu

Стужка навінаў