Замест бітвы за ўраджай – гонкі на трактарах


Беларускія механізатары да такога не дадумаліся.

У горадзе Фюктарф (Füchtorf), што ля Мюнстэну (Muenster) у паўночна-заходняй Нямеччыне 8 верасня стартаваў Еўрапейскі чэмпіянат па гонках на трактарах (Tractor pulling). У ім удзельнічаюць 80 камандаў.

Самаробныя трактары магутнасцю да 10 тыс. конскіх сілаў з’ехаліся на двухдзённы чэмпіянат з усіх куткоў Еўропы.

Апрача гонак, вельмі важная задача – як найхутчэй транспартаваць пры дапамозе трактара цяжкую платформу на адлегласць 100 метраў.

У свеце існуе два дзясяткі асацыяцыяў трактарных гонак. У Расеі такія спаборніцтвы праводзяцца з 2002 г., ва Украіне – з 2009-га.

belsat.eu

Стужка навінаў