Мапа палітычных затрыманняў і судоў у Беларусі


Апошнія дасягненні ў галіне палітычнага пераследу з боку беларускай міліцыі, КДБ, Следчага камітэту і залежных ад іх судоў прэзентуе служба інфармацыі “Белсату”. На адмысловай мапе палітычнага пераследу пазначаныя месцы, прычыны і час палітычна матываваных арыштаў і затрыманняў.

Затрыманне за затрыманнем – такое адчуванне, што ў навінах змяняецца толькі прозвішча і дзень. Вось і ўчорашні працэс над збітым міліцыянтамі Андрэем Молчанам не прынёс чаканага выніку: хлопец атрымаў штраф $ 100 за незаконнае пікетаванне. 19 траўня ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг каля сталічнага супермаркету. Міліцыянты яго збілі, а пасля розгаласу ў медыях склалі пратакол аб непадпарадкаванні.

Запрашаем чытачоў далучацца да ўдасканалення мапы і паведамляць ў каментарах пра не ўлічаныя рэдакцыяй факты.

belsat.eu



Просмотреть Палітычныя суды і затрыманні ў Беларусі на карте большего размера

Стужка навінаў