Уладзімір Някляеў: Павагі да Яўсеева быць не можа, якой бы пасады ён ні займаў


«Гэтыя людзі, што сёння служаць рэжыму, якіх як балванчыкаў перастаўляюць, як карты ў калодзе тасуюць, рана ці позна вельмі пашкадуюць пра тое, што даслужыліся тут да вялікіх начальнікаў і генералаў», – заявіў Уладзімір Някляеў, каментуючы перасоўванні ў сілавых структурах.

Прызначэнне палкоўніка Ігара Яўсеева на пасаду начальніка упраўлення ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму – гэта, несумненна, падвышэнне з «палкоўніцкай» на «генеральскую» пасаду. «Ігар Яўсееў – верны ланцуговы сабака рэжыму. Адданы рэжыму, што ён даказаў на Плошчы 2010 года, на маўклівых акцыях. І яго, безумоўна, няма за што Лукашэнку караць», – гаворыць палітык Уладзімір Някляеў.

15 чэрвеня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка прызначыў Ігара Яўсеева, былога намесніка начальніка менскай міліцыі кіраўніком Віцебскага УУС. Ігар Яўсееў вядомы тым, што асабіста кіраваў жорсткімі разгонамі шматлікіх мірных акцыяў пратэсту. {movie}Уладзімір Някляеў пра прызначэнне Яўсеева|right|4796{/movie}

«Ёсць, канечне, момант, што сталічная міліцыя – гэта сталічная міліцыя, і тут бліжэй да «раздачы сланоў», да першага «дзяржаўнага цела», – гаворыць Уладзімір Някляеў. – Я мяркую, што неўзабаве палкоўнік Яўсееў стане генералам і будзе пераведзены ў цэнтральны апарат МУС. Можна нехта яму пазайздросціць, я – дык не стану, бо на тых жа маўклівых акцыях, на той жа Плошчы палкоўнік Яўсееў перакрочыў тую маральную мяжу, да якой у чалавека можа заставацца самапавага і павага да яго з боку іншых. Яўсееў паводзіўся гэтак, уласнаручна збіваючы людзей, што гэтай павагі да яго быць не можа, якой бы пасады ён ні займаў».

belsat.eu

Стужка навінаў