У Маскве апазіцыянераў выцягвалі са спальнікаў


https://youtu.be/s3ZjfPOFvzc
Апаненты Уладзіміра Пуціна праводзілі бестэрміновую акцыю пратэсту на Чыстых прудах з 8 траўня.

Ранняю раніцай у сераду паліцыянты ачысцілі лагер апазіцыі, вядомы як «ОккупайАбай». Паведамляецца, што затрымалі каля 20 чалавек. Ліквідаваць лагер, які ўтварыўся пасля «Маршу мільёнаў», пастанавіў напярэдадні Басманны суд Масквы.

Як распавёў расейскай службе «Бі-бі-сі» адзін з лідараў апазіцыі Ілля Яшын, на Чыстых прудах ноччу было каля 100 чалавек. «Паліцыя ўжывала сілу і расцягвалі людзей па аўтазаках. Спецсродкі не ўжываліся, бо людзі не аказвалі ніякага супраціву, дый дзіўна было б яго чакаць ад тых, хто спаў і каго фактычна выцягвалі са спальных мяшкоў».

Апазіцыя мае намер зладзіць новы лагер. Спачатку гаворка ішла пра Трубную плошчу, але туды сцягнулі паліцыянтаў. Расейскае дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла, што на Чыстых прудах затрымлівалі п’яных. Удзельнікі лагеру абвяргаюць інфармацыю.

Калі з Чыстых прудоў усіх забралі, камунальнікі пачалі прыбіраць тэрыторыю, скідваючы разам са смеццем у самазвалы асабістыя рэчы пратэстоўцаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары