Муж напракат


Мужчына, што ўмее гатаваць, прасаваць і праць адзенне, падтрымлівае свецкія размовы ды ходзіць замест жанчыны ў краму – ужо не нязбытная мара. Прынамсі, для сербскіх жанчын, адмыслова для якіх у Бялградзе адкрылася агенцтва, што прапаноўвае “мужа напракат”.

Ідэя належыць мясцоваму бізнэсоўцу Нэнад Прамэнкавіч (Nenad Pramenkovic), які акрамя пракатнага агенцтва валодае будаўнічаю кампаніяй. “Я падумаў, што гэткі сервіс будзе карыстацца папулярнасцю ў сучасных жанчын – няважна, замужам яны ці не. Паслуга не толькі для самотных кабет, але і для замужніх, пенсіянерак – для кожнай, каму патрэбная дапамога”, – кажа Прамэнкавіч.

Прадпрымальнік запэўнівае: усе працаўнікі высока кваліфікаваныя і здольныя выконваць самыя розныя хатнія абавязкі, а таксама скласці кампанію ў гасцях. На сёння агенцтва прапаноўвае сем “мужоў”, якія спецыялізуюцца ў розных сферах. Самым дарагі – “муж-рыбак”, гадзіна ягоных паслуг каштуе 40 еўраў. “Муж-кухар” значна таннейшы – 7 еўраў за гадзіну. Найменей трэба заплаціць за “мужа для закупаў” або “мужа для паходу ў госці” – 5 еўраў за гадзіну. “Мужы” – мужчыны ў веку ад 19 да 60 гадоў.

“Пакуль што мы ў бізнесе менш за месяц, і не магу сказаць, што мы квітнеем, аднак я задаволеная вынікам. Самае галоўнае – задаволіць нашых кліентак”, – кажа Прамэнкавіч.

Ніводная з кліентак агенства не пагадзілася паразмаўляць з журналістамі, аднак колькасць кліентак увесь час более

belsat.eu

https://youtu.be/_x4ganKTlOY

Глядзі таксама
Каментары